Спартыўнае свята «Дні спорту і здароўя»

У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна ўжо стала традыцыяй штогод у лістападзе праводзіць спартыўнае свята «Дні спорту і здароўя». Не стаў выключэннем і 2017 год, які быў адзначаны юбілеем гэтага мерапрыемства: ужо пяты год запар у мерапрыемствах свята прымалі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў БрДУ, а таксама нашы госці – студэнты БрДТУ і навучэнцы СШ № 9 г. Брэста.

З аншлагам прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе, футболе і сілавым шматбор’і. Акрамя спартыўных, былі арганізаваны і вучэбна-метадычныя мерапрыемствы: універсітэцкі метадычны семінар «Анарэксія. Жыццё на мяжы», міжфакультэцкі вучэбна-метадычны семінар «Сучасныя аздараўленчыя тэхналогіі ў жыццядзейнасці студэнтаў», міжфакультэцкі вучэбна-метадычны семінар «Метады ацэнкі фізічнай і функцыянальнай падрыхтаванасці ў навуковым даследаванні» і міжфакультэцкі семінар «Самастойныя заняткі фізічнай культурай у рэжыме дня студэнтаў».

У рамках свята былі праведзены больш за 25 майстар-класаў па розных відах спорту. Ярка і насычана прайшлі спаборніцтвы міжфакультэцкай спартландыі «Мы самыя-самыя ...», конкурс караоке «Спартыўная песня», спартыўная віктарына «Фізкультура сярод нас» і ўніверсітэцкая алімпіяда па дысцыпліне «Фізічная культура». Стартаваў універсітэцкі конкурс «Спартсмен года – 2017».

Арганізатары «Дзён спорту і здароўя» надалі вялікую ўвагу правядзенню V рэгіянальнай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Фізічная культура ў жыцці студэнта», у якой прынялі ўдзел студэнты розных ВНУ Рэспублікі Беларусь. У рамках гэтай канферэнцыі была арганізавана навукова-практычная выстава «Вучэбна-метадычнае забеспячэнне дысцыпліны "Фізічная культура"» і міжвузаўскі вучэбна-метадычны семінар «Праблемы выкладання дысцыпліны "Фізічная культура"».

Профессор БрГТУ В.Н.Кудрицкий и зав. кафедрой физической культуры, доцент Т.С.Демчук Адной з цэнтральных падзей свята стала адкрытая лекцыя на тэму «Натуральна-навуковыя асновы фізічнай культуры», прачытаная 23 лістапада па запрашэнні кафедры фізічнай культуры прафесарам БрДТУ Кудрыцкім Уладзімірам Мікалаевічам. Каля 100 студэнтаў псіхолага-педагагічнага, геаграфічнага факультэтаў і факультэта замежных моў пазнаёміліся з такімі жыццёва важнымі для студэнцкай моладзі пытаннямі, як арганізацыя здаровага ладу жыцця ў рамках рэжыму дня, адзінства і цэласнасць у працы розных сістэм арганізма чалавека і яго ўзаемасувязь з навакольным асяроддзем. Студенты разных факультетов БрГУ имени А.С.Пушкина на лекции «Естественно-научные основы физической культуры» Падчас лекцыі студэнты навучыліся на практыцы вызначаць артэрыяльны ціск і частату сардэчных скарачэнняў, а таксама аптымальна арганізоўваць свой рухальны рэжым.

«Дні спорту і здароўя» – яркі прыклад сучаснага накірунку ў арганізацыі як тэарэтычных, так і практычных мерапрыемстваў у ВНУ, арыентаваных на студэнтаў розных спецыяльнасцей. Спартыўнае свята дало магчымасць кожнаму студэнту выпрабаваць сябе пры выкананні розных практыкаванняў на сілу, спрыт, гнуткасць і іншыя фізічныя якасці. Акрамя гэтага, студэнты змаглі даведацца больш пра стан свайго здароўя і магчымасці мэтанакіравана і эфектыўна арганізоўваць свой вольны час, выкарыстоўваючы пры гэтым розныя фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўныя тэхналогіі.

Кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: