Спартландыя «Першакурснік, Наперад!»

13 снежня ў УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» адбылося спартыўнае мерапрыемства «Спартландыя "Першакурснік, Наперад!"». Мерапрыемства праводзілася, каб дапамагчы студэнтам-першакурснікам адаптавацца да адукацыйнай прасторы, а таксама з мэтай папулярызацыі фізічнай культуры, спорту і здаровага ладу жыцця.

Спаборніцтвы праводзіліся ў выглядзе спартыўных эстафет і конкурсаў, у якіх прынялі ўдзел чатыры зборныя каманды студэнтаў усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта. Праграма спартыўна-гульнявога свята ўключала размінку, прадстаўленне каманд, эстафету з фітбольным мячом, конкурсы «Пераправа з абручамі», «Пыласос», «Танцы народаў свету». Ацэньвалі каманды члены журы – намеснік дэкана па фізічнай культуры і спорце на гістарычным факультэце Т.А. Самайлюк, намеснік дэкана па фізічнай культуры і спорце на факультэте замежных моў М.І. Сулейманава, намеснік дэкана па фізічнай культуры і спорце на сацыяльна-педагагічным факультэте Н.С. Мілашук, выкладчык С.Р. Ларушына, старшы выкладчык Г.М. Зінкевіч, намеснік дэкана па фізічнай культуры і спорце на філалагічным факультэце. У адпаведнасці з колькасцю набраных балаў I месца заняла каманда «Адрэналін», гонар якой адстойвалі студэнты біялагічнага, геаграфічнага і філалагічнага факультэтаў. На II месцы апынулася каманда «Страла», якую прадстаўлялі студэнты фізіка-матэматычнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў. III месца было прысвоена камандзе «Фарсаж», якая складалася са студэнтаў факультэта замежных моў і юрыдычнага факультэта. IV месца дасталася камандзе «Камета», якую прадстаўлялі студэнты гістарычнага і псіхолага-педагагічнага факультэтаў.

Падобныя мерапрыемствы дазваляюць правесці час весела і з карысцю, сціраюць межы паміж студэнтамі розных факультэтаў, умацоўваюць камандны дух і здароўе. Абавязкова ўдзельнічайце ў спартыўных конкурсах і наведвайце іх, балейце за любімыя каманды!

Кафедра фізічнай культуры