Семінар «Шлях у прафесію: аб рабоце з адоранымі дзецьмі»

23 красавіка 2015 г. у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна кафедрай методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі праведзены вучэбна-метадычны семінар «Шлях у прафесію: аб рабоце з адоранымі дзецьмі». У працы семінара прынялі ўдзел студэнты педагагічных спецыяльнасцей фізіка-матэматычнага факультэта, выкладчыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна, выкладчыкі з універсітэта ў Беластоку, метадысты Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі, настаўнікі матэматыкі агульнаадукацыйных устаноў (г. Брэст, г. Баранавічы, ДУА «Адрыжынская сярэдняя школа» Іванаўскі раён), навучэнцы-пераможцы 1-га этапу Міжнароднай інтэрнэт-алімпіяды па матэматыцы для вучняў 9-11 класаў агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста (Беларусь) і г. Беластока (Польшча) і інш.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дэкан фізіка-матэматычнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт А.А. Катлоўскі.

Праграма семінара складалася з наступных выступленняў:

  • «Аб асноўных напрамках работы з адоранымі дзецьмі ў г. Брэсце» – А.М. Наскоў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта.
  • «Аб падрыхтоўцы настаўнікаў у Польшчы» – доктар Ганна Рыбак (Універсітэт у Беластоку, Польшча).
  • «Настаўнік матэматыкі ў прафесійным станаўленні асобы» – С.А. Тузік, дырэктар Брэсцкага філіяла кампаніі Epam Systems.
  • «Найноўшыя тэхналогіі ў прафесійнай адукацыі» – прафесар Люба Уба (Універсітэт у Беластоку, Польшча).
  • «Развіццё і выхаванне адоранай асобы» – У.А. Плецюхоў, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
  • «Механізмы развіцця інтэлекту» – С.К. Церахаў, урач-нейрахірург вышэйшай катэгорыі Установы аховы здароўя «Брэсцкая абласная бальніца».
  • «Сістэма падрыхтоўкі будучых настаўнікаў матэматыкі ў БрДУ імя А.С. Пушкіна» – А.П. Грынько, загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі і інфарматыкі.
  • «Аб рабоце з адоранымі ў галіне матэматыкі дзецьмі ў ліцэі» – І.Д. Патапава, настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі, намеснік дырэктара ДУА «Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна».
  • «Мой шлях у прафесіі настаўніка і мае вучні» – В.П. Карамзін, настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М. Машэрава».
  • «Настаўнік, якога чакаюць» – А. Жак, вучань ДУА «Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна », пераможца алімпіяд.

Выступленні на семінары выклікалі вялікую цікавасць у прысутнай аўдыторыі і суправаджаліся жывой дыскусіяй. Падводзячы вынікі мерапрыемства, удзельнікі канстатавалі высокі арганізацыйны і навукова-практычны ўзровень семінара, а госці з Польшчы – высокую ступень зацікаўленасці ў навуковых і практычных распрацоўках беларускіх калег і ў далейшым плённым супрацоўніцтве.

Падзяліцца: