Са студэнтамі БрДУ сустрэлася намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача горада Брэста і Брэсцкага раёна Яўгенія Уткіна

Сустрэча намесніка галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача горада Брэста і Брэсцкага раёна Яўгеніі Уткінай са студэнтамі БрДУ імя А. С. Пушкіна адбылася 6 кастрычніка. Яўгенія Вячаславаўна расказала пра эпідэміялагічную сітуацыю, якая склалася ў краіне і ў Брэсцкай вобласці, акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што галоўная абарона ад каранавірусу – вакцынацыя. Яна адзначыла, што важна ахапіць вакцынацыяй 75 % насельніцтва. Для імунізацыі ў Беларусі ёсць двухкампанентныя і аднакампанентныя вакцыны: “Гам-КОВІД-Вак”, “Спутнік V”, “Сінафарм” і “Спутнік Лайт”. У Брэсце зрабіць прышчэпку можна ў паліклініках, а таксама ў пунктах вакцынацыі, якія адкрыты на рынку “Лагуна”, у гандлёвых цэнтрах “Варшаўскі” (вул. Махновіча) і “Карона” (насупраць медыцынскага цэнтра “Навамед”).

У канцы сустрэчы Яўгенія Вячаславаўна пажадала ўсім моцнага здароўя і парэкамендавала прытрымлівацца ўсіх мераў прафілактыкі СOVID.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: