Рэспубліканскі суботнік – 2022

16 красавіка 2022 года БрДУ імя А.С. Пушкіна прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўлялася рэктарам універсітэта Ганнай Сендзер. Навядзеннем парадку на рабочых месцах, на тэрыторыях вучэбных карпусоў і інтэрнатаў займаліся дэканы факультэтаў, выкладчыкі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў і студэнты. Актыўны ўдзел у суботніку прынялі таксама прадстаўнікі пярвічных грамадскіх арганізацый універсітэта: БРСМ, прафсаюзаў, ГА “Белая Русь” і БСЖ.

У год Гістарычнай памяці студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта з асаблівым стараннем працавалі на Шпітальным востраве мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, на тэрыторыі, што прылягае да абваднога канала 9-га форта Брэсцкай крэпасці. А яшчэ ўпарадкоўвалі тэрыторыю “Трышынскіх могілак”, ачышчалі ад смецця зялёную зону вакол прыпынку “БЭТЗ” і берагавую лінію Вяслярнага канала.

Падзяліцца: