Рэспублiканскi навукова-метадычны семiнар «Сучасная пачатковая адукацыя: традыцыi i iнавацыi»

5 лiстапада 2021 года на псiхолага-педагагiчным факультэце адбыўся Рэспублiканскi навукова-метадычны семiнар «Сучасная пачатковая школа: традыцыi i iнавацыi», арганiзаваны кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплiн i методык iх выкладання. У працы семiнары ўдзельнiчалi выкладчыкi вну, педагогi ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыi, настаўнiкi пачатковых класаў, студэнты.

Акрываючы працу семiнара, загадчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплiн i методык iх выкладання, кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт Г. М. Канцавая выказала надзею, што семiнар стане пляцоўкай для абмеркавання эфектыўных адукацыйных практык выкладання вучэбных прадметаў на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, абмену вопытам педагагiчннай дзейнасцi па ўдасканаленнi адукацыйнага працэсу шляхам выкарыстання сучасных тэхналогiй, методык, аўтарскiх вучэбна-метадычных распрацовак.

Падчас працы семiнара былi заслуханы i абмеркаваны даклады, прысвечаныя ўдасканаленню прафесiйнай каметэнтнасцi педагогаў I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi па выкарыстаннi ў адукацыйным працэсе адзiнага iнфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу, прадстаўлены вопыт працы настаўнiкаў пачатковых класаў па фармiраваннi ўнiверсальных вучэбных дзеянняў з выкарыстаннем iнавацыйных тэхналогiй, разгледжаны шляхi рэалiзацыi кампетэнтнаснага падыходу ў сiстэме пачатковай адукацыi.

Настаўнiкi падзялiлiся формамi павышэння адукацыйнай матывацыi вучняў I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, эфектыўнымi iнструментамi i тэхналогiямi рэалiзацыi дыстанцыйнага навучання, формамi i метадамi навучання, якiя садзейнiчаюць фармiраванню функцыянальнай граматнасцi вучняў.

Падвядзенне вынiкаў семiнара адбылося ў форме «круглага стала», падчас якога ўдзельнiкi адзначылi, што яны атрымалi шмат карыснай iнфармацыi, пазнаёмiлiся з творчымi педагогамi, узбагацiлi свой вопыт працы новымi формамi работы з вучнямi, атрымалi зарад актыўнасцi i падтрымкi прафесiйнай супольнасцi, i выказалi прапановы аб удасканаленнi ўзаемадзеяння памiж установамi агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi.

Па вынiках семiнара будзе выдадзены зборнiк матэрыялаў.

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплiн
i методык iх выкладання

Падзяліцца: