Рэспубліканская студэнцкая гандбольная ліга сярод мужчынскіх каманд – II месца!

27–28 кастрычніка 2019 г. у спарткомплексе БНТУ (г. Мінск) прайшоў фінал Рэспубліканскай студэнцкай лігі па гандболе сярод мужчынскіх каманд. У фінальным этапе прынялі ўдзел каманды БДЭУ і БНТУ, ГрДУ імя Я. Купалы і БрДУ імя А. С. Пушкіна. У першы дзень наша каманда, укамплектаваная ў асноўным студэнтамі завочнай формы атрымання адукацыі факультэта фізічнага выхавання, у напружанай барацьбе ўзяла верх над камандай гаспадароў БНТУ з лікам 34-29. У фінале каманда нашага ўніверсітэта саступіла зборнай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта з лікам 27-31. У выніку наша каманда заняла II месца. Па выніках трох тураў «Лепшым гульцом пярэдняй лініі» прызнаны Ілья Тамашук, «Лепшым бамбардзірам» стаў Валянцін Сілко.

Віншуем усіх удзельнікаў каманды і іх трэнераў – загадчыка кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання Белага Канстанціна Ільіча і выкладчыка кафедры фізічнай культуры Хіля Эдуарда Мікалаевіча.

Спартыўны клуб

Падзяліцца: