Рэспубліканская канферэнцыя «Матэматычныя і фізічныя метады даследаванняў: навуковы і метадычны аспекты»

16-17 красавіка 2015 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна была праведзена Рэспубліканская канферэнцыя «Матэматычныя і фізічныя метады даследаванняў: навуковы і метадычны аспекты», прымеркаваная да 85-годдзя выдатнага фізіка і нобелеўскага лаўрэата Ж.І. Алфёрава.

Канферэнцыя была падзелена на 5 секцый, на якіх абмяркоўваліся як метадычныя, так і навуковыя праблемы сучаснай адукацыі і навукі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 169 дэлегатаў з Украіны і Рэспублікі Беларусь (з іх 2 члены-карэспандэнты НАН РБ, 10 дактароў навук і больш за 70 кандыдатаў навук). Было прачытана 125 дакладаў на секцыях. На пленарным пасяджэнні было прачытана 6 дакладаў:

  • Г.М. Сендзер (Брэст, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, доктар педагагічных навук, прафесар): «Гісторыя станаўлення навукова-педагагічнай і матэматычнай школы на фізіка-матэматычным факультэце БрДУ імя А.С. Пушкіна»,
  • Я.В. Радына (Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член карэспандэнт НАН Беларусі): «Размеркаванні і мнемафункцыі»,
  • П.А. Вадап’янаў (Мінск, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, доктар філасофскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі): «Метадалогія глабальнага мадуліравання і прагназаванне бяспечнай будучыні»,
  • В.В. Шапялевіч (Мазыр, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар): «Даследчыя праблемы ў фізіцы»,
  • Н.У. Броўка (Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, доктар педагагічных навук, дацэнт): «Пра гісторыю развіцця электронна-вылічальнай тэхнікі ў Беларусі»,
  • В.М. Волкаў (Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт): «Метады колькаснага мадэлявання анізатропнай дыфузіі слаістых асяроддзяў».

Падзяліцца: