Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу”

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна працягвае клапаціцца пра зялёны фонд роднай Беларусі. 14 красавіка ўніверсітэт прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу”. Выкладчыкі і студэнты разам з рэктарам Ганнай Сендзер дапамаглі працаўнікам Брэсцкага лясгаса пасадзіць больш за 1000 саджанцаў сасны звычайнай і бярозы паніклай ў ваколіцах вёскі Медна.

  

Разам паклапоцімся пра прыроду і зробім нашу Беларусь яшчэ больш прыгожай!

Падзяліцца: