Рэгіянальны тур Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд

2–4 сакавіка 2018 года на базе спартыўнага комплексу нашага ўніверсітэта прайшоў рэгіянальны тур Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі-2018 сярод мужчынскіх каманд.

Гасцінныя сцены Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна сабралі ўдзельнікаў зоны «Г» – каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і, вядома ж, нашага ўніверсітэта.

БрДУ імя А.С. Пушкіна прадстаўляла каманда, у асноўным складзе якой былі студэнты завочнай формы атрымання адукацыі факультэта фізічнага выхавання. Касцяк каманды ўтварылі гульцы каманды Брэсцкага гандбольнага клуба «БГК-2».

Усе тры дні каманды ўпарта спаборнічалі за перамогу ў «ручным мячы». Па выніках турніру месцы ў прызавой тройцы размеркаваліся так:

  • І месца заняла каманда Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна;
  • II месцакаманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • III месцакаманда Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Нашы рабяты ўпэўнена абыгралі сваіх сапернікаў, што дазволіла камандзе выйсці ў міжрэгіянальны тур, які таксама пройдзе ў Брэсце.

Як адзначылі арганізатары спаборніцтваў і самі ўдзельнікі, турнір прайшоў на высокім арганізацыйна-метадычным узроўні, што шмат у чым з’явілася заслугай галоўнага суддзі спаборніцтваў – кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання, суддзі нацыянальнай катэгорыі К.І. Белага, а таксама ўсёй судзейскай брыгады ў цэлым.

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартыўнага клуба

Падзяліцца: