Рэгіянальны навукова-метадычны семінар “Праблемы лінгвадыдактыкі ў святле новай адукацыйнай парадыгмы”

6 красавіка прайшоў чарговы Рэгіянальны навукова-метадычны семінар “Праблемы лінгвадыдактыкі ў святле новай адукацыйнай парадыгмы”, які штогод арганізоўваецца кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. На семінары прысутнічалі 25 настаўнікаў-філолагаў г. Брэста і вобласці.

У гэтым годзе семінар быў прысвечаны праблемным пытанням у навучанні вучняў сярэдняй школы марфеміцы і словаўтварэнню. Адкрыла семінар кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства, дацэнт В.Б. Пераход.

  

Асноўны дакладчык – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўств Л.А. Гадуйка зрабіла агляд праблемных зон у навуковым словаўтварэнні. Настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 17 г. Брэста Л.В. Барысава падзялілася з калегамі вопытам вырашэння праблемных пытанняў пры вывучэнні марфалогіі ў 6 класе. Настаўнік рускай мовы і літаратуры Хадосаўскай базавай школы Камянецкага раёна В.М. Філосаф спынілася на праблемах вывучэння ўтварэння слоў розных часцін мовы ў 6–7 класах. Настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 24 г. Брэста Т.А. Шостак прааналізавала змест пытанняў па марфалогіі ў заданнях ЦТ.

  

Цікавым было выступленне студэнткі 3 курса аддзялення “Руская філалогія” А. Майсейчык, якая прапанавала відэаэкскурсію на матэрыяле мініяцюры А.І. Салжаніцына “Горад на Няве”.

Кафедра агульнага i рускага мовазнаўства

Падзяліцца: