Прэм’ер-міністр Беларусі ўручыў Таццяне Нічышынай дзяржаўную ўзнагароду

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам сістэмы адукацыі. Напярэдадні Дня настаўніка ў Палацы Рэспублікі ганаравалі і дэкана псіхолага-педагагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Таццяну Віктараўну Нічышыну.

Уручаючы высокія ўзнагароды, Раман Галоўчанка адзначыў, што беларускія педагогі ва ўсе часы выдатна спраўляліся з важнай місіяй, ускладзенай на іх грамадствам, – выхаваннем і навучаннем новых пакаленняў. “І сёння асаблівую важнасць набывае праца настаўніка па выхаванні сапраўдных патрыётаў нашай краіны, фарміраванні ў моладзі пачуцця далучанасці да гераічнага мінулага, паважлівых адносін да традыцый беларускага народа”, – падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Пасля ўрачыстай цырымоніі ў інтэрв’ю журналістам тэлеканала “Беларусь 1” Т. В. Нічышына адзначыла, што педагог – прафесія ўніверсальная, якая запатрабавана заўжды. Таццяна Віктараўна ганарыцца ўзнагародай, якая з’яўляецца сур’ёзнай матывацыяй не спыняцца на дасягнутым, пастаянна рухацца наперад і ўдасканальвацца.

Юлія Воўк

Падзяліцца: