Падведзены вынікі Дзён турызму

25 красавіка прайшлі заключныя спаборніцтвы ў рамках «Дзён турызму» ва ўніверсітэце. На «Батарэі 1886 года» насупраць Брэсцкага музея чыгуначнай тэхнікі прайшлі I адкрытыя спаборніцтвы Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» па турысцка-прыкладных мнагаборствах у тэхніцы веласіпеднага турызму і I адкрытыя спаборніцтвы УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» па турысцка-прыкладных мнагаборствах ў тэхніцы горна-пешаходнага турызму.

Пасля гэтага былі падведзены комплексныя вынікі спаборніцтваў, якія доўжыліся з 11.04.2015 г. па 25.04.2015 г. Месцы ў агульным заліку размеркаваліся так:

  • 1 месца – каманда фізіка-матэматычнага факультэта,
  • 2 месца – каманда геаграфічнага факультэта,
  • 3 месца – каманда факультэта фізічнага выхавання.

Спартклуб

Падзяліцца: