Новы год – час цудаў!

Адзін раз у год, калі зямлю пакрывае белы снег, па ўсім свеце адбываецца цуд: надыходзіць Новы год. У такія моманты нават самыя дарослыя вераць у казку.

Новы год – час чараўніцтва і выканання жаданняў, і, вядома, – час дабрыні! Асаблівае значэнне гэтае свята мае для дзяцей, якія апынуліся ў бальніцы.

27 снежня 2019 года ў УАЗ «Брэсцкая абласная дзіцячая бальніца» «высадзіўся» дэсант казачных герояў і чараўнікоў, якімі па старой добрай традыцыі сталі студэнты II курса псіхолага-педагагічнага факультэта спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры педагогікі пачатковай адукацыі Н. Г. Чубінашвілі.

 

Казачныя героі захапілі дзяцей у свет казкі і чараўніцтва. Рабяты разам з Дзедам Марозам, Снягуркай, Піратам і Бабай Ягой гулялі, танцавалі, вадзілі карагоды.

У канцы навагодняга прадстаўлення кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак, якія сабралі для іх студэнты факультэта падчас дабрачыннай акцыі.

Бітнева Маргарыта, Прыхожка Алена,
студэнткі II курса псіхолага-педагагічнага факультэта

Падзяліцца: