Навагодняя акцыя “Радасць у кожны дом”

29 снежня ў рамках праекта “Быць побач” студэнты-валанцёры БрДУ імя А.С. Пушкіна сумесна з ПА ГА “Беларускі саюз жанчын” і прафсаюзным камітэтам правялі навагоднюю акцыю “Радасць у кожны дом”.

Валанцёры падрыхтавалі пастаноўку “Па старонках казкі”, што дазволіла выхаванцам дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Маскоўскага і Ленінскага раёнаў горада Брэста акунуцца ў чароўны свет і сустрэцца з любімымі персанажамі.

У канцы свята ўсе дзеці атрымалі салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Не засталіся без увагі і бацькі-выхавальнікі, для якіх таксама былі падрыхтаваны прыемныя сюрпрызы і падарункі.

  

Падзяліцца: