Мой Пушкін! Мая крыніца сіл і натхнення!

2 чэрвеня ў Рускім цэнтры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна былі падведзены вынікі конкурсаў ХІІ Міжнароднага Пушкінскага фестывалю “Сябры, цудоўны наш саюз…” Для ўзнагароджвання былі запрошаны навучэнцы школ, гімназій і ліцэяў г. Брэста. Таццяна Сянькевіч, кіраўнік Рускага цэнтра, прывітала прысутных, пазнаёміла іх з вынікамі конкурсаў, расказала пра пашырэнне геаграфіі маштабнага мерапрыемства, якое стала традыцыйным. У гэтым годзе журы атрымала відэазапісы на конкурс чытальнікаў і сцэнічны конкурс. Эсэ “Невядомы вядомы Пушкін” пасля праверкі на плагіят пацвердзіла высокі працэнт арыгінальнасці. Удзельнікамі чатырох конкурсаў фестывалю сталі больш за 300 чалавек з Беларусі, Расіі (Смаленск, Нальчык, Чагем), Казахстана і Кітая. Прысутным прадэманстравалі творчыя працы пераможцаў конкурсу плакатаў, відэарад выступленняў удзельнікаў сцэнічнага конкурсу і конкурсу чытальнікаў, урыўкі з эсэ. Пераможцы былі  ўзнагароджаны дыпломамі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта і сувенірамі ад Рускага цэнтра.

Падзяліцца: