Міжфакультэцкі турнір па валейболе сярод жаночых каманд

1-2 сакавіка ў спарткомплексе нашага ўніверсітэта праводзіўся міжфакультэцкі турнір па валейболе сярод жаночых каманд, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра фізічнай культуры. У турніры прынялі ўдзел 8 каманд розных факультэтаў.

Пераможцам стала каманда фізіка-матэматычнага факультэта, а прызёрамкаманда псіхолага-педагагічнага факультэта. Каманда-пераможца і каманда-прызёр былі ўзнагароджаны дыпломамі ўніверсітэта і салодкімі прызамі – тартамі.

Фінансаванне турніру ажыццяўлялася за кошт сродкаў Брэсцкага гарадскога камітэта Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: