Міс Вясна – 2015

3 красавіка 2015 г. у рамках Фестывалю студэнцкай творчасці «Студэнцкая вясна – 2015» на факультэце замежных моў прайшоў конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс Вясна – 2015». Цудоўныя канкурсанткі ўразілі членаў журы і гледачоў не толькі сваёй прыгажосцю, але і акцёрскімі, вакальнымі, танцавальнымі і нават кулінарнымі здольнасцямі. Усе ўдзельніцы годна выступілі на інтэлектуальным конкурсе і даказалі, што важная не толькі форма, але і змест.

У выніку напружанай барацьбы тытул «Міс Вясна – 2015» па праву дастаўся Кавалько Анастасіі, якая атрымала карону з рук уладальніцы тытула «Міс Вясна – 2014».

Намінацыі размеркаваліся наступным чынам:

1-я Віцэ-Міс – Хоміч Вікторыя
2-я Віцэ-Міс – Акастко Таісія
Міс Вясна Анлайн – Дабракова Крысціна
Міс глядацкіх сімпатый – Ярмошык Наталля

Дзякуем Прафсаюзнаму камітэту студэнтаў за падарункі ўдзельніцам, Першаснай арганізацыі БРСМ за выдзеленыя стужкі і граматы пераможцам, а таксама кампаніі onpromo.by за музычнае і светлавое афармленне свята.

 

Факультэт замежных моў

Падзяліцца: