Мерапрыемствы, прымеркаваныя да 200-годдзя з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

15 снежня ў Рускім цэнтры адбыліся прэзентацыя літаратурнага партала “На творчай арбіце Ф.М. Дастаеўскага” і літаратурна-музычная кампазіцыя “Маё аголенае сэрца”, прымеркаваныя да 200-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Гэтыя мерапрыемствы былі падрыхтаваны вучнямі сярэдніх агульнаадукацыйных школ Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, пераможцамі конкурсу чытальнікаў твораў рускага класіка.

Заключным этапам сустрэчы стала выступленне дэкана філалагічнага факультэта Таццяны Васільеўны Сянькевіч, якая падкрэсліла значымасць асобы і творчай спадчыны Ф.М. Дастаеўскага ў сусветным літаратурным працэсе.

  

Удзельнікі і госці мерапрыемства атрымалі памятныя падарункі ад Рускага цэнтра.

Падзяліцца: