Марафон фізічнай культуры “Шлях да здароўя”

Штогод у лістападзе кафедра фізічнай культуры праводзіць Марафон фізічнай культуры “Шлях да здароўя”. У рамках марафона прайшла IX Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя “Фізічная культура ў жыцці студэнта”.

На працягу 9 гадоў (менавіта столькі часу мы праводзім канферэнцыю) геаграфія яе ўдзельнікаў паступова пашыралася, і сёлета канферэнцыя атрымала статус рэспубліканскай. У ёй прынялі ўдзел вядучыя ВНУ краіны:

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы,

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава,

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт,

Дзяржаўная ўстанова адуацыі “Гімназія № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава”,

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны,

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт,

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры,

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова,

Універсітэт грамадзянскай абароны МНС,

Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

Агульная колькасць удзельнікаў склала больш за 160 чалавек.

З прывітальным словам выступілі дэкан спартыўна-педагагічнага факультэта масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Ірына Іосіфаўна Гуслістава і дэкан факультэта фізічнага выхавання і турызму Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна Сяргей Аляксандравіч Суркоў.

На пленарным пасяджэнні выступiлi:

студэнт III курса філалагічнага факультэта Майсейчык А.Э., навуковы кіраўнік – кандыдат педагагічных навук, дацэнт Майсейчык Э.А.;

магістрант факультэта фізічнай культуры і спорту Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава К.Р. Бязручанка, навуковы кіраўнік – старшы выкладчык М.В. Хлопцава;

магістрант факультэта фізічнага выхавання і турызму Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна М.А. Самкевіч, навуковы кіраўнік – К.І. Белы, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Кафедра фізічнай культуры выказвае асаблівую падзяку за дапамогу ў арганізацыі канферэнцыі Ірыне Іосіфаўне Гусліставай, дэкану спартыўна-педагагічнага факультэта масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Анжаліцы Уладзіміраўне Кучаравай, загадчыку кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова, Марыне Віктараўне Хлопцавай, старшаму выкладчыку кафедры спартыўна-педагагічных дысцыплін факультэта фізічнай культуры і спорту Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

Таксама мы дзякуем усім удзельнікам, навуковым кіраўнікам і слухачам канферэнцыі і выказваем спадзяванне, што яна акажа станоўчы ўплыў на далейшае ўдасканаленне фізічнага выхавання студэнцкай моладзі.

Падзяліцца: