«Лагер дружбы»

14–18 чэрвеня 2019 года на базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прайшоў «Лагер дружбы» для замежных навучэнцаў, які сабраў у нашых сценах магістрантаў і аспірантаў з Кітая.

Напярэдадні 1000-годдзя Брэста ўдзельнікі лагера пазнаёміліся з абласным цэнтрам як з горадам з багатай гістарычнай спадчынай, цікавымі традыцыямі і звычаямі. Больш за ўсё іх уразіў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Для магістрантаў і аспірантаў была арганізавана аглядавая экскурсія па БрДУ: яны наведалі музей спартыўнай славы ўніверсітэта, зімовы сад, сад бесперапыннага цвіцення, біялагічны музей, музей гісторыі, Цэнтр па вывучэнні Кітая.

Шмат эмоцый засталося ва ўдзельнікаў лагера пасля сустрэчы з трэнерам алімпійскай чэмпіёнкі па лёгкай атлетыцы Юлii Несцярэнкі Віктарам Ярашэвічам. Разам са спартсменам студэнты абмеркавалі галоўную мультыспартыўную падзею года – ІІ Еўрапейскія гульні – 2019. Жывую цікавасць у гасцей з Паднябеснай выклікалі тэхналогіі, якія выкарыстоўвае ў працы са зборнымі камандамі Рэспублікі Беларусь кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання Ігар Міхута.

А спартыўныя баталіі па баскетболе 3х3, міні-футболе і квэст-гульня па камандаутварэнні зрабілі знаходжанне студэнтаў у «Лагеры дружбы» не толькі карысным, але і вясёлым.

Факультэт фізічнага выхавання

Падзяліцца: