Кацярына Ільютчык заняла другое месца на абласным этапе конкурсу «Павер у сябе»

Студэнтка III курса біялагічнага факультэта Кацярына Ільютчык заняла другое месца на абласным этапе конкурсу «Павер у сябе» на званне «Студэнт года». Мерапрыемства адбылося 18 кастрычніка.

Кацярына годна прайшла ўсе пяць конкурсных выпрабаванняў. Яе прэзентацыя «Будзем знаёмыя» адрознівалася арыгінальнасцю, артыстызмам і сцэнічнай культурай. У конкурсе прамоўніцкага майстэрства «#УПрафесіі» студэнтка праявіла сваё красамоўства, уменне падаваць інфармацыю, утрымліваць увагу публікі і мець зносіны з залай.

Не самым простым сталі інтэлектуальнае выпрабаванне і творчы этап. Разумовыя здольнасці і аператыўнае рэагаванне на пытанне – крытэрыі ацэнкі першага, якасць выступлення, артыстызм, узровень валодання абраным жанрам і творчы падыход – другога. Відэаролік «Я – студэнт!» – яшчэ адзін з этапаў конкурсу.

Віншуем Кацярыну! Жадаем новых здзяйсненняў і поспехаў у вучэбнай і творчай дзейнасці!

Юлія Воўк, студэнцкі клуб
Фота – А. Шульгач, Брэсцкая абласная газета «Заря»

Падзяліцца: