Калектыў універсітэта на суботніку

Больш за 2000 навучэнцаў i больш за 700 работнікаў універсітэта 18 красавіка 2015 года прынялі ўдзел у агульнарэспубліканскім суботніку. Добраўпарадкаванне тэрыторыі Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», тэрыторый, прылеглых да вучэбных карпусоў і інтэрнатаў, вуліц цэнтральнай часткі горада, Гарнізонных могілак, мемарыяльных дошак, прысвечаных былым работнікам універсітэта, генеральная ўборка на працоўных месцах – усё гэта стала аб’ектамі працы нашага калектыву.

Прэс-служба ўніверсітэта

Падзяліцца: