Кафедры сацыяльнай працы – 10 гадоў

13 кастрычніка 2016 г. на сацыяльна-педагагічным факультэце адбылося святкаванне 10-гадовага юбілею кафедры сацыяльнай працы. У рамках Дня кафедры былі праведзены: майстар-клас для спецыялістаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Брэста «Метады распрацоўкі і аналізу сацыяльных праектаў» (М.М. Вакула); відэапрэзентацыя «Сацыяльная праца – мой прафесійны выбар» (Г.А. Галіноўская); выстава навуковых і творчых прац выкладчыкаў і студэнтаў «Кафедры 10 гадоў» (Т.Ю. Цітова); сустрэча выпускнікоў кафедры са студэнтамі старэйшых курсаў «Крокі ў прафесію» (Г.Ю. Ульянава).

Адкрыла ўрачыстае пасяджэнне загадчык кафедры сацыяльнай працы, кандыдат псіхалагічных навук А.А. Бай. Прывітальны адрас Брэсцкага гарвыканкама зачытала дэкан сацыяльна-педагагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук Н.А. Леанюк. Калектыў кафедры павіншавала прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы, кандыдат педагагічных навук Т.В. Сакалова.

У адкрытым пасяджэнні кафедры прынялі ўдзел прадстаўнікі Камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва Брэсцкага аблвыканкама, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага і Ленінскага раёнаў г. Брэста, філіялаў кафедры («Сярэдняя школа № 20 г. Брэста імя Д.М. Карбышава», «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Брэсцкага раёна»), роднасных кафедраў (псіхалогіі развіцця, дашкольнай адукацыі, псіхалогіі, сацыяльнай педагогікі і пачатковай адукацыі).

Завяршыў праграму мерапрыемства святочны канцэрт з удзелам гасцей, выкладчыкаў і студэнтаў.

Кафедра сацыяльнай працы

Падзяліцца: