IV рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Л.Я. Нямцовай

З 3 да 4 лютага 2017 г. на геаграфічным факультэце БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася IV рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Л.Я. Нямцовай «Краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе школ і ВНУ».

Удзельнікаў і гасцей канферэнцыі вітала рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, доктар педагагічных навук, прафесар Г.М. Сендзер.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 50 выкладчыкаў ВНУ (БрДУ імя А.С. Пушкіна, БДУ, БДПУ імя М. Танка, БрДТУ, ГДУ імя Ф. Скарыны, МДУ імя А.А. Куляшова, МДПУ), навукоўцаў ДНУ «Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі», а таксама настаўнікаў школ і гімназій з чатырох абласцей Беларусі. У аргкамітэт было прадстаўлена 65 дакладаў.

На пленарным пасяджэнні, якое адбылося ў канферэнц-зале Зімовага саду, былі заслуханы даклады:

  1. Абрамава І.В. (БрДУ імя А.С. Пушкіна) «Жыццёвы шлях і педагагічная дзейнасць Лідзіі Яфімаўны Нямцовай»;
  2. Міхальчук М.В. (ДНУ «Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі») «Архідныя паясы Палесся – тэрыторыі новых фларыстычных адкрыццяў»;
  3. Красоўскі К.К. (БрДУ імя А.С. Пушкіна) «Урбаністычная прастора Беларусі ў пачатку XXI стагоддзя»;
  4. Кавалёва А.У., Паўлоўскі  А.І., Сакалоў А.С. (ГДУ імя Ф. Скарыны) «Вопыт арганізацыі экскурсійна-краязнаўчых мерапрыемстваў у ГДУ імя Ф. Скарыны»;
  5. Грачанік М.Ф. (БрДУ імя А.С. Пушкіна) «Культавыя валуны беларускай часткi еўрарэгіёна “Белавежская Пушча” як аб’екты краязнаўчага турызму».

На секцыйных пасяджэннях удзельнікі канферэнцыі прадставілі больш за 40 дакладаў у рамках асноўных напрамкаў работы форуму:

  • краязнаўства і сучаснасць,
  • краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе школы,
  • краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе вышэйшых навучальных устаноў,
  • краязнаўства і турызм,
  • краязнаўства і экалогія.

Госці і ўдзельнікі канферэнцыі наведалі Зімовы сад БрДУ імя А.С. Пушкіна, дзе пазнаёміліся з калекцыяй раслін з розных куткоў нашай планеты, а таксама здзейснілі экскурсію ў Цэнтр экалагічнай асветы Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Прыбужскае Палессе».

Геаграфічны факультэт

Падзяліцца: