ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Здаровы лад жыцця, фізічная культура і спорт: тэндэнцыі, традыцыі, інавацыі”

7-8 кастрычніка кафедра фізічнай культуры прыняла ўдзел у арганізацыі ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Здаровы лад жыцця, фізічная культура і спорт: тэндэнцыі, традыцыі, інавацыі”, якая прайшла ў анлайн-фармаце на платформе Zoom. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі, магістранты і студэнты розных устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расіі. Сярод іх: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, Севастопальскі эканоміка-гуманітарны інстытут (філіял), ФДААУ ВА “Крымскі федэральны ўніверсітэт імя У. І. Вярнадскага, кафедра фізічнай культуры, Упраўленне па справах моладзі і спорту г. Севастопаля, ФДААУ ВА “УрФУ імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына”, кафедра сэрвісу і аздараўляльных тэхналогій, ФДААУ ВА ЛНР “Луганскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт”, кафедра адаптыўнай фізічнай культуры і фізічнай рэабілітацыі, УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, кафедра фізічнага выхавання і спорту, Аўтаномная некамерцыйная арганізацыя “БЕЛЫ КІЙ. СЕВАСТОПАЛЬ”, ТАА “Інстытут дызайну кіравання і канкурэнтных стратэгій”.

7 кастрычніка прайшло пленарнае пасяджэнне, дзе з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся дэкан факультэта фізічнага выхавання, дацэнт Суркоў Сяргей Аляксандравіч. Далей удзельнікі навуковага форуму заслухалі даклады загадчыка кафедры фізічнай культуры, кандыдата педагагічных навук Дзямчук Т. С., старшага выкладчыка Сулейманавай М. І., старшага выкладчыка Самайлюк Т. А. Таксама ў гэты дзень прайшоў семінар “Урокі інклюзіўных зносін” offline, online і была праведзена гібрыдная экскурсія ўдзельнікаў канферэнцыі “Без межаў у фармаце MIX”: Санкт-Пецярбург, Брэст, Севастопаль, Екацярынбург, Луганск, Гомель.

8 кастрычніка прайшлі offline, online майстар-класы, інклюзіяда і круглы стол “Вопыт правядзення інклюзіўных гульняў у розных установах”. Кафедрай фізічнай культуры былі прэзентаваны майстар-класы ад старшага выкладчыка Гурынай К. І. (“Камандаўтваральныя заданні на занятках па фізічнай культуры”) і выкладчыка Засім Н. М. (“Фізічныя практыкаванні на ўмацаванне мышцаў спіны з дапамогай падручнага інвентару”). У рамках канферэнцыі прайшла сесія стэндавых дакладаў, у якой прынялі ўдзел магістранты факультэта фізічнага выхавання Гузарэвіч І. М., Хіль Э. М., а таксама старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін і методыкі іх выкладання Якубовіч С. К.

Аргкамітэт БрДУ імя А. С. Пушкіна выказвае вялікую ўдзячнасць усім удзельнікам канферэнцыі і спадзяецца на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: