ХХІІ Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы фізічнай культуры, спорту і турызму, здароўя дзяцей і моладзі”

7–8 красавіка ў БрДУ імя А.С. Пушкіна на факультэце фізічнага выхавання і турызму была праведзена ХХІІ Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы фізічнай культуры, спорту і турызму, здароўя дзяцей і моладзі”, на якой разглядаліся актуальныя праблемы вучэбна-трэніровачнага працэсу і арганізацыі спаборніцтваў у роздых відах спорту, медыка-біялагічныя асновы рухальнай актыўнасці дзяцей і моладзі, інавацыйныя тэхналогіі і фізічнае выхаванне студэнтаў.

Традыцыйнае для факультэта фізічнага выхавання і турызму мерапрыемства сёлета сабрала больш за 190 студэнтаў і магістрантаў з Рэспублікі Беларусь і рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

У рамках канферэнцыі прайшла выстава навукова-тэхнічнай творчасці і навуковых прац студэнтаў факультэта фізічнага выхавання і турызму “Навука, творчасць, фізічная культура, спорт”.

Дадзеная канферэнцыя – добрая стартавая пляцоўка для студэнтаў у навукова-даследчай дзейнасці. Яна адкрыла шырокія магчымасці для суразмоўніцтва, дыскусіі і, безумоўна, паспрыяе выкарыстанню новых навуковых дасягненняў у практычнай дзейнасці.

Факультэт фізічнага выхавання і турызму,
кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца: