Гарадское закрыццё “Трэцяга працоўнага семестра”

15 лістапада адбылося гарадское закрыццё трэцяга працоўнага семестра. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі:

  • Шчэрба Віталь Канстанцінавіч – намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта;
  • Сегянюк Юрый Сяргеевіч – першы сакратар Брэсцкага абласнога грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”;
  • Харытонік Максім Юр’евіч – другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Па выніках працоўнага семестра былі ўзнагароджаны лепшыя ўстановы адукацыі, штабы працоўных спраў, арганізацыі, якія прымалі студэнтаў, людзі, што ўнеслі вялікі ўклад у развіццё будатрадаўскага руху.

Ганаровай граматай за актыўны ўдзел у развіцці студатрадаўскага руху, арганізацыю занятасці моладзі ў працоўным семестры 2021 года ад імя старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта А.С. Рагачука ўзнагароджана Установа вышэйшай адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”.

Падзякай за актыўны ўдзел у развіццi студатрадаўскага руху, арганізацыю занятасці моладзі ў працоўным семестры 2021 ад імя намесніка старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта В.К. Шчэрбы ўзнагароджаны Штаб працоўных спраў УВА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”.

Падзякамі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у развіцці студатрадаўскага руху, арганізацыю занятасці моладзі ў працоўным семестры 2021 года  ўзнагароджаны:

  • Хведанцэвіч Ірына Мікалаеўна, начальнік штаба працоўных спраў УВА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”;
  • Дзяркач Іван Сяргеевіч, намеснік начальніка штаба працоўных спраў УВА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”.

Пераможцам у намінацыі “Лепшы педагагічны атрад” гарадскога этапа рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр – 2021” стаў педагагічны атрад “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза Пятра Міхайлавіча Гаўрылава нашага ўніверсітэта (камандзір – Карына Базан, камісар – Вольга Бучык).

У намінацыі “Лепшы камандзір атрада” гарадскога этапа рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр” былі ўзнагароджаны:

  • Пажарская Кацярына Аляксандраўна, камандзір студэнцкага педагагічнага атрада “Юпітэр” імя Героя Савецкага Саюза Ц.С. Барадзіна;
  • Разнічэнка Мікалай Аляксеевіч, камандзір студэнцкага сэрвіснага атрада “Косава-2021” імя Пятра Кацельнікава;
  • Базан Карына Аляксандраўна, камандзір студэнцкага педагагічнага атрада “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П.М. Гаўрылава;
  • Кіслашчанкова Ангеліна Сяргееўна, камандзір студэнцкага сэрвіснага атрада “Турысты” імя Героя Савецкага Саюза А.А. Барэйкi.

У намінацыі “Лепшы камісар атрада”:

  • Кеда Кірыл Іванавіч, камісар студэнцкага сэрвіснага атрада “Ціхія зоры” імя Героя Савецкага Саюза Ф.Ф. Дуброўскага;
  • Бучык Вольга Аляксандраўна, камісар студэнцкага педагагічнага атрада “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага  Саюза П.М. Гаўрылава.

У намінацыі “Лепшы баец атрада”:

  • Бойка Кацярына Леанідаўна, баец студэнцкага будаўнічага атрада “Стаханаўцы” імя Героя Савецкага Саюза Я.В. Васілеўскага.

Падзяліцца: