Гандбалісты БрДУ – пераможцы рэгіянальнага тура

22-24 лютага 2017 г. у нашым універсітэце адбыўся рэгіянальны тур Рэспубліканскай студэнцкай лігі па гандболе сярод мужчынскіх каманд. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і нашай ВНУ.

Наша каманда ўпэўнена перамагла сапернікаў і выйшла з першага месца ў міжрэгіянальны тур Рэспубліканскай студэнцкай лігі, які таксама пройдзе ў г. Брэсце ў канцы красавіка.

Віншуем зборную каманду і трэнераў з першым поспехам!

Кафедра спартыўных дысцыплін,
К.І. Белы, канд. пед. навук, дацэнт

Падзяліцца: