Фінальныя спаборніцтвы рэспубліканскай універсіяды-2017 па лёгкаатлетычным кросе

20-21 красавіка 2017 года ў гарадскім парку імя Тышкевічаў (г. Лагойск) прайшлі фінальныя спаборніцтвы рэспубліканскай універсіяды-2017 па лёгкаатлетычным кросе.

У спаборніцтвах рэспубліканскай універсіяды па лёгкаатлетычным кросе прынялі ўдзел 299 студэнтаў-спартсменаў з 31 установы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку 10 майстроў спорту, 51 кандыдат у майстры спорту, 74 спартсмены І разраду і 164 – ІІ разраду. Каманду нашага ўніверсітэта прадстаўлялі студэнты факультэта фізічнага выхавання Мацука Дар’я (3 курс), Баўтко Кацярына (1 курс), Шворак Наталля (4 курс), Шалота Анастасія (1 курс), Мішковіч Анастасія (4 курс), Радзяюк Карына (3 курс), Васільеў Алег (3 курс), Саханевіч Марына (1 курс), Гаргун Вадзім (1 курс), Куровіч Дзмітрый (2 курс), Шайкоў Кірыл (1 курс), Каштэлян Зоя (магістр).

Спаборніцтвы па кросе праводзяцца на перасечанай мясцовасці па наступных відах: 

  • юнакі бягуць дыстанцыі 1000 м, 3000 м і 5000 м; 
  • дзяўчаты выступаюць на дыстанцыях 1000 м, 2000 м, 3000 м.

У напружанай барацьбе і складаных для бегу метэаўмовах кожны наш спартсмен прыклаў максімум намаганняў для перамогі ў спаборніцтвах і ўнёс пасільны ўклад у скарбонку нашай каманды. Асабліва вызначылася студэнтка 3-га курса Радзяюк Карына, якая ў бегу на 3000 метраў заняла другое месца з вынікам 9.58,2.

Па выніках спаборніцтваў наш універсітэт заняў III месца, саступіўшы Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту фізічнай культуры і Мазырскаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя І.П. Шамякіна.

Жадаем нашай камандзе і яе трэнерам – старшым выкладчыкам кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Аляксею Іванавічу Шуцееву і Фёдару Канстанцінавічу Гагалюку – далейшых поспехаў і перамог!!!

Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартыўнага клуба

Падзяліцца: