Фальклорна-краязнаўчы фестываль «Ад прадзедаў спакон вякоў…»

13 кастрычніка кафедра беларускагага літаратуразнаўства правяла фальклорна-краязнаўчы фестываль «Ад прадзедаў спакон вякоў…» па выніках фальклорнай практыкі 2016 года. Студэнты 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» на ўласна сабраным у Жабінкоўскім раёне матэрыле падрыхтавалі цікавую выхаваўча-пазнавальную імпрэзу. Свята было падрыхтавана і праведзена пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара, кіраўніка вучэбнай фальклорна-краязнаўчай лабараторыі Швед І.А.

Падчас прадстаўлення былі рэканструяваны некаторыя фрагменты каляднага абраду, выкананы песні, прысвечаныя гаспадару і гаспадыні. Асаблівую цікавасць у гледачоў выклікалі эпізоды матрыманіяльных (шлюбных) варожбаў, тлумачэнні народных прыкметаў, павер’яў, сноў.

Фестываль меў на мэце далучыць студэнтаў факультэта да багатых духоўных набыткаў беларускага народа. Імпрэза стала добрым прыкладам прапаганды аўтэнтычнага фальклору жыхароў Берасцейшчыны.

Кафедра беларускага літаратуразнаўства

Падзяліцца: