Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па змешаных адзінаборствах

29 студзеня ў ТЦ “Сталіца” (г. Мінск) прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па змешаных адзінаборствах. Спаборніцтвы сталі афіцыйным адборам на чэмпіянат Еўропы і чэмпіянат свету, якія адбудуцца пад эгідай GAMMA. Нашы студэнты-спартсмены не засталіся без узнагарод.

  

I месца ў вагавай катэгорыі да 93 кг заняў студэнт V курса факультэта фізічнага выхавання і турызму Аляксандр Гарбаты.

I месца ў вагавай катэгорыі да 56,7 кг заняла студэнтка IV курса факультэта фізічнага выхавання і турызму Лілія Казак.

III месца ў вагавай катэгорыі да 70,3 кг заняў студэнт II курса факультэта фізічнага выхавання і турызму Кірыл Кашалюк.

Віншуем з перамогай і жадаем удачы і спартыўных поспехаў!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: