Брэйн-рынг «Сардэчна запрашаем у Беларусь!»

28 лютага 2017 года ў рамках Фестывалю замежных студэнтаў адбыўся брэйн-рынг на тэму «Сардэчна запрашаем у Беларусь!», арганізаваны кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. Тэма брэйн-рынга прадыктавана аб’явай 2017 года Міжнародным годам турызму на Генеральнай Асамблеі ААН.

Брэйн-рынг быў закліканы выявіць знаўцаў тых гістарычных, культурных і ландшафтных славутасцей Беларусі, якія могуць быць цікавымі для гасцей нашай краіны. У пошуках правільных адказаў спаборнічалі чатыры каманды, прадстаўленыя замежнымі студэнтамі-першакурснікамі розных спецыяльнасцей. Гэта зводныя каманды біялагічнага і геаграфічнага факультэтаў «Арлы», юрыдычнага і гістарычнага факультэтаў «Вікторыя», каманда факультэта замежных моў «Легіён» і каманда філалагічнага факультэта «Батанікі». Студэнты не толькі адказвалі на пытанні гульні, але і самі даведаліся шмат цікавага аб турыстычных аб’ектах Рэспублікі Беларусь.

Перамогу на брэйн-рынгу атрымала каманда філалагічнага факультэта, які годна прадставілі Джумаеў Мердан, Разметава Азіза, Таганава Роза, Атаджанава Сурай, Даўранбекава Нурхон і Сапарава Джэмал.

Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства

Падзяліцца: