Бэз Перамогі

23 красавіка 2015 года каля ўвахода ў Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» прайшоў чарговы этап Міжнароднага праекта «Бэз Перамогі». Мэта гэтага сацыяльна-грамадзянскага патрыятычнага праекта, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, – стварэнне ў кожным з 13 гарадоў-герояў алей з бэзу. Назвы яго сартоў прысвечаны падзеям і героям Вялікай Айчыннай вайны: «Вялікая Перамога», «Абаронцам Брэста», «Маршал Жукаў» і інш. Рэалізуюць яго найбуйнейшыя навуковыя ўстановы Беларусі і Расіі: Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (Мінск), Галоўны батанічны сад імя Цыцына (Масква), Валгаградскі рэгіянальны батанічны сад, а таксама Цэнтр экалогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта актыўна ўключыліся ў праект. Год таму ў гадавальнік Цэнтра экалогіі, які ўваходзіць у Савет батанічных садоў Беларусі, Расіі і Казахстана, былі дастаўлены саджанцы бэзу, атрыманыя метадам мікракланальнага размнажэння. Менавіта гэтыя расліны высадзілі ўдзельнікі акцыі – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, студэнты-валанцёры атрада «Совы» біялагічнага факультэта БрДУ, школьнікі г. Брэста. Высакародная акцыя паспрыяла цесным зносінам нашых сучаснікаў з жывымі легендамі прагрымеўшай вайны.

Цэнтр экалогіі

Падзяліцца: