Адкрыты дыялог з воінамі-інтэрнацыяналістамі

15 лютага, у дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана, у БрДУ імя А. С. Пушкіна прайшоў адкрыты дыялог з воінамі-інтэрнацыяналістамі, ветэранамі афганскай вайны. На сустрэчы прысутнічалі першы сакратар Брэсцкага АК “БРСМ” Юрый Сяргеевіч Сегянюк, старшыня Брэсцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Аляксандр Сяргеевіч Крукаў, удзельнік вайны ў Афганістане Уладзімір Іванавіч Дуцнік, прарэктар па выхаваўчай працы БрДУ імя А. С. Пушкіна Таццяна Васільеўна Сакалова, студэнты ўніверсітэта. У Год гістарычнай памяці вялася шчырая размова пра недапушчальнасць вайны і захаванне спакою ў нашай краіне. Маладыя людзі задавалі пытанні пра мужнасць і патрыятызм, узаемавыручку савецкіх салдат, пра ваенны побыт, адаптацыю да мірнага жыцця пасля вяртання з Афганістана і інш. Ветэраны далі наказ студэнцкай моладзі: заўсёды і ўсюды заставацца чалавекам, добра вучыцца і любіць сваю Радзіму.

  

Падзяліцца: