Адбыўся фінал абласнога конкурсу «IT-мяжа-2015»

18 красавіка 2015 года адбыўся фінал абласнога конкурсу «IT-мяжа», арганізаванага фізіка-матэматычным факультэтам БрДУ імя А.С. Пушкіна сумесна з упраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

Конкурс праводзіўся па наступных напрамках:

  • праграмаванне і матэматычнае мадэляванне;
  • web-праектаванне і дызайн;
  • распрацоўка прыкладанняў для мабільных устройстваў;
  • выкарыстанне праграмнага забеспячэння і адміністраванне.

У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і навучэнцы 1-2 курса ўстаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці. У першым туры (завочным) прынялі ўдзел 29 юных праграмістаў з Ляхавічаў, Пінска, Камянца, Пружанаў, Бярозы, Баранавічаў, Брэста, Лунінца, Століна. У фінал выйшлі 12 лепшых і найбольш цікавых работ.

Прывітальнае слова ўдзельнікам сказаў дэкан фізіка-матэматычнага факультэта Алег Адольфавіч Катлоўскі.

У журы конкурсу ўвайшлі праграмісты кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій: дырэктар Брэсцкага філіяла ЭПАМ Сістэмз Тузік Сяргей Алфрэдавіч, кіраўнік па развіцці персаналу Оргіш Аляксандр Мікалаевіч; інжынеры-праграмісты ЭРЫКПОЛЬ БРЭСТ Андрэй Уладзіміравіч Лефінец і Эдуард Уладзіміравіч Маслакоў, спецыяліст па працы з персаналам ЭРЫКПОЛЬ БРЭСТ Пацяпня Юлія Мікалаеўна.

У пачатку мерапрыемства свае распрацоўкі ў галіне інфармацыйных тэхналогій паказалі студэнты і магістранты БрДУ У.І. Басін, А.А. Гуносаў, А.А. Цанда, пасля чаго свае праекты прадставілі ўдзельнікі конкурсу.

Вынікі конкурсу:

  • Дыплом I ступені
    • Ёрш Максім Уладзіміравіч, Міскевіч Павел Леанідавіч, (кіраўнік Васянкова Г.В.), «Віртуальны тур па школе», ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Баранавічы», 8 клас,
    • Лявенка Уладзімір Яўгенавіч, (кіраўнік Лаўрыновіч А.С.), «Інфармацыйная інтэрактыўная мадэль Сонечнай сістэмы Solarus», ДУА «Гімназія № 4 г. Баранавічы», 11 клас.
  • Дыплом II ступені
    • Воўк Дзмітрый Іванавіч, (кіраўнік Чамерысюк В.Л.), «Аўдыяплэер Sayger», ДУА «Пескаўская сярэдняя школа», Бярозаўскі раён, 11 клас,
    • Канавалаў Сяргей Юр’евіч, (кіраўнік Савасцьянава А.Я.), «Камунікацыйная сеткавая праграма для перадачы інфармацыі DesctopNotify», ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Брэста», 10 клас.
  • Дыплом III ступені
    • Карповіч Аляксандра Фёдараўна, Вандзіч Вікторыя Аляксандраўна, (кіраўнік Дульская Н.А.), «Сайт “Мая Століншчына”», ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Століна», 8 клас.
    • Кандрацюк Глеб Ігаравіч, (кіраўнік Засім А.А.), «Хуткасць чытання. Стварэнне праграмы па павелічэнні хуткасці чытання», ДУА «Гімназія № 1 імя Ф.Я. Перца г. Пінска», 11 клас.

Пераможцы конкурсу атрымалі дыпломы Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, а таксама прызы ад спонсараў – кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій Брэсцкага філіяла ЭПАМ Сістэмз і ЭРЫКПОЛЬ БРЭСТ.

Падзяліцца: