Адбыліся выбары членаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

16 лістапада 2017 года ў Вялікай канферэнц-зале Акадэміі навук Беларусі прайшла сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, на якой адбыліся выбары правадзейных членаў (акадэмікаў) і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі.

Калектыў геаграфічнага факультэта віншуе загадчыка кафедры геаграфіі і прыродакарыстання Максіма Альбертавіча Багдасарава з выбраннем членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Геалогія» (http://nasb.gov.by/rus/members/vybory/vybory_20171116.pdf).

Хай у Вашым жыцці і ў далейшым будзе шмат цікавых і плённых ідэй
і магчымасцяў для іх рэалізацыі!

Геаграфічны факультэт

Падзяліцца: