Абласны этап конкурсу “Студэнт года – 2021”

16 снежня ў Брэсце 7 прадстаўнікоў універсітэтаў Брэсцкай вобласці змагаліся за тытул “Студэнт года”.

Гонар нашага ўніверсітэта абаранялі Ангеліна Кіслашчанкова (факультэт фізічнага выхавання і турызму) і Серафім Бярнацкі (філалагічны факультэт і факультэт замежных моў).

Усе конкурсныя іспыты Ангеліна і Серафім вытрымалі варта. У прэзентацыі праекта, візітоўцы, прамоўніцкім майстэрстве, інтэлектуальным і творчым конкурсах яны прадэманстравалі высокі ўзровень агульнай культуры, гонар за свой універсітэт, адказныя адносіны да выбранай спецыяльнасці і любоў да роднай Беларусі.

Кіраўніцтва і студэнцкая супольнасць БрДУ імя А.С. Пушкіна дзякуюць Серафіму Бярнацкаму за мэтанакіраванасць, талент, эстэтыку выступлення і віншуюць Ангеліну Кіслашчанкову з заслужаным III месцам.

Падзяліцца: