Абласное закрыццё Трэцяга працоўнага семестра

3 снежня прайшло абласное закрыццё трэцяга працоўнага семестра. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі:

  • Генадзь Іосіфавіч Барысюк – намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта;
  • Таццяна Міхайлаўна Гагакава – начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта;
  • Аляксандр Юр’евіч Прохараў – другі сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”;
  • Юрый Сяргеевіч Сегянюк – першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Урачыстая цырымонія закрыцця прайшла ў нядаўна пабудаваным медыцынскім комплексе, які быў аб’яўлены абласной моладзевай будоўляй. Менавіта тут працаваў студэнцкі сэрвісны атрад “Камунальнік” імя Героя Савецкага Саюза А.А. Барэйкі нашага ўніверсітэта.

Па выніках працоўнага семестра былі ўзнагароджаны лепшыя ўстановы адуацыі, штабы працоўных спраў, арганізацыі, якія прымалі студэнтаў і, вядома ж, лепшыя студэнцкія атрады, іх камандзіры і камісары.

Падзякай АК ГА “БРСМ” узнагароджана ўстанова адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” за шматгадовы ўдзел у развіцці будатрадаўскага руху, арганізацыю другаснай занятасці моладзі ў Брэсцкай вобласці. Граматай АК ГА “БРСМ” узнагароджаны штаб працоўных спраў Установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” – пераможца абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр” у намінацыі “Лепшы штаб працоўных спраў пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” установы адукацыі”.

Граматай АК ГА “БРСМ” узнагароджаны педагагічны атрад “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П.М. Гаўрылава, ШТС ПА ГА “БРСМ” БрДУ імя А.С. Пушкіна – пераможца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр” у намінацыі “Лепшы педагагічны атрад”.

Граматай АК ГА “БРСМ” узнагароджана Карына Базан – камандзір педагагічнага атрада “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П.М. Гаўрылава, ШТС ПА ГА “БРСМ” БрДУ імя А.С. Пушкіна – пераможца абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр” у намінацыі “Лепшы камандзір педагагічнага атрада”.

Граматай АК ГА “БРСМ” узнагароджана Вольга Бучык – камісар педагагічнага атрада “Новае пакаленне” імя Героя Савецкага Саюза П.М. Гаўрылава, ШТС ПА ГА “БРСМ” БрДУ імя А.С. Пушкіна – пераможца абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу “Працоўны семестр” у намінацыі “Лепшы камісар педагагічнага атрада”.

Падзяліцца: