Абласная ўніверсіяда па гульнявых відах спорту

27-28 красавіка на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла Абласная ўніверсіяда па гульнявых відах спорту.

Упэўнена згуляла наша зборная па баскетболе. У выніку рабяты падняліся на другую ступень п’едэстала гонару. Да футбалістаў спартыўная фартуна была не такая добразычлівая – іх чакала трэцяе прызавое месца. Аб’ектыўныя спартыўныя прычыны не пакінулі нашым прыгажуням-валейбалісткам шанцаў на перамогу, але на кожнай гульні саперніка чакалі ўпартая барацьба і годнае супраціўленне.

Па выніках спаборніцтваў наша каманда заняла 3 агульнакаманднае месца.

Спартыўны клуб

Падзяліцца: