Абласная спартакіяда ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку “Акадэмія мужнасці – 2021”

З 25 па 26 лістапада прайшла абласная спартакіяда ўдзельнікаў Моладзевых атрадаў аховы правапарадку “Акадэмія мужнасці – 2021”.

Студэнты ВНУ Брэсцкай вобласці на працягу двух дзён спаборнічалі ў розных відах спорту: бег на 100 м, камбінаваная эстафета, валейбол, гіравы спорт, перацягванне каната, плаванне, падцягванне на турніку. У рамках спартакіяды прайшоў адкрыты дыялог “Мужнасць – Абавязак – Айчына” з байцамі Моладзевых атрадаў аховы правапарадку Брэсцкай вобласці, на якім абмяркоўваліся актуальныя для маладых людзей пытанні. Па выніках спаборніцтваў каманда МААП “Буг” УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” заняла ганаровае ІІІ месца.

Дзякуем кіраўніцтву ўніверсітэта і факультэтаў за падтрымку і дапамогу!

Вялікі дзякуй тым, хто абараняў гонар роднага ўніверсітэта, а гэта Грышчук Уладзіслаў, Жалнерчык Данііл, Гарагляд Андрэй, Кашалюк Кірыл, Мацкевіч Максім, Марко Дзяніс, Страха Рыгор, Гардзяйчук Мікалай, Клімашэвіч Максім, Філановіч Аляксандр!

Аддзел выхаваўчай працы

Падзяліцца: