2-ія адкрытыя спаборніцтвы па тэхніцы воднага турызму

11 красавіка ў рамках фестывалю «Студэнцкая вясна» на рацэ Лясная прайшлі 2-ія адкрытыя спаборніцтвы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна па тэхніцы воднага турызму. Гэтыя спаборніцтвы з’яўляюцца першым этапам комплексных турысцкіх спаборніцтваў у рамках дзён турызму, што праходзяць ва ўніверсітэце. Больш за пяць гадзін рабяты спаборнічалі на слаламнай трасе на каяках і двухмесных катамаранах. Акрамя студэнтаў нашага ўніверсітэта, у спаборніцтвах прымалі ўдзел навучэнцы школ, турысцкіх і спартыўных клубаў, прадпрыемстваў горада Брэста.

У выніку пераможцы вызначыліся так: 

  • 1 група (навучэнцы школ г. Брэста): 1 месца – ДУА СШ № 28, 2 месца – ДУА Ліцэй № 1 г. Брэста; 
  • 2 група (студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна): 1 месца – фізіка-матэматычны факультэт, 2 месца – юрыдычны факультэт, 3 месца – факультэт фізічнага выхавання;
  • 3 група (прадстаўнікі арганізацый г. Брэста, спартыўных і турысцкіх клубаў): 1 месца – зборная настаўнікаў школ №№ 30, 28, гімназіі № 6 г. Брэста; 2 месца – зборная будтрэста № 8; 3 месца – зборная Брэсцкага аддзялення чыгункі.

Пасля ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў рабяты правялі экалагічную акцыю па ўборцы берагоў ракі Лясная ад смецця.

Спартыўны клуб

Падзяліцца: