Кіраўнік дзяржавы правёў нараду аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка запатрабаваў прыняцця ў навуковай сферы важных рашэнняў. На гэтым Кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу, выступаючы 7 красавіка ў Нацыянальнай акадэміі навук на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі.

На нараду былі запрошаны больш за 400 чалавек, у тым ліку члены ўрада і прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, навукоўцы, рэктары устаноў вышэйшай адукацыі, кіраўнікі вядучых прадпрыемстваў. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна на нарадзе прадставіла рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Мікалаеўна Сендзер.

Нарада аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі 

Падзяліцца: