Выстава, прысвечаная першаму прэзідэнту Ізраіля Хаіму Вэйцману

11 снежня ў чытальнай зале БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай нашаму земляку – першаму прэзідэнту Ізраіля Хаіму Вэйцману.

Выдатны  вучоны і першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман нарадзіўся ў Беларусі, у мястэчку Моталь 27 лістапада 1874 г. Атрымаўшы традыцыйную яўрэйскую адукацыю і скончыўшы рэальнае вучылішча ў Пінску, Вейцман вывучаў хімію ў Германіі і ў Швейцарыі, атрымаў доктарскую ступень ва ўзросце 23-х гадоў. Плённую навукова-даследчую працу ён выконваў на працягу ўсяго жыцця, сумяшчаючы яе з актыўнай грамадскай дзейнасцю. Хаім Вейцман быў адным з ініцыятараў стварэння Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. Двойчы Вейцман выбіраўся прэзідэнтам Сусветнай сіянісцкай арганізацыі. У 1947 годзе Вейцман прыняў актыўны ўдзел у абмеркаванні на Генеральнай асамблеі ААН рэкамендацыі аб падзеле Эрэц-Ісраэль на яўрэйскую і арабскую дзяржавы. Яго даклад зрабіў глыбокае ўражанне, і 29 лістапада 1947 года ААН прыняла рэзалюцыю аб падзеле. У лютым 1949 года парламент Ізраіля выбраў Хаіма Вейцмана першым прэзідэнтам яўрэйскай дзяржавы.

Выстава будзе працаваць у чытальнай зале ўніверсітэта (аўд. 202 корпуса № 1, б-р Касманаўтаў, 21) да 15 снежня.

Падзяліцца: