У БрДУ выбралі «Міс Фота»

1-4 красавіка 2017 г. у рамках фестывалю студэнцкай моладзі «Студэнцкая вясна-2017» прайшоў традыцыйны конкурс «Міс фота», арганізаваны студэнцкім клубам, першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, п/а «БРСМ» і цэнтрам інфармацыйных тэхналогій. Конкурс штогод праводзіцца з мэтай прапаганды прыгажосці, гармоніі і дасканаласці асобы, а таксама для выхавання эстэтычнага густу.

5 красавіка па выніках інтэрнэт-галасавання былі вызначаны пераможцы конкурсу. У намінацыі «Сэлфі» найбольшая колькасць галасоў (291 голас; 37%) дасталася студэнтцы другога курса факультэта фізічнага выхавання Кацярыне Лукашэнка. У намінацыі «Аматарскае фота» таксама перамагла студэнтка факультэта фізічнага выхавання – першакурсніца Юлія Майсейчык (722 галасы; 38%), а ў намінацыі «Студыйнае фота» лідарам стала студэнтка геаграфічнага факультэта Ксенія Громік (1041 голас; 36%).

Віншуем пераможцаў і запрашаем іх для ўзнагароджання на ўрачыстае закрыццё фестывалю «Студэнцкая вясна», якое адбудзецца 7 красавіка ў Цэнтры моладзевай творчасці (вул. Маскоўская, 123) у 18.00.

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: