«Студсавет: ад планавання да рэалізацыі»

«Студсавет: ад планавання да рэалізацыі» – пад такой назвай 12 кастрычніка ў рамках школы «Вопыт» прайшоў мазгавы штурм для студсаветаў інтэрнатаў студэнцкага гарадка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі жыллёва-бытавога, культурна-масавага, інфармацыйнага, спартыўна-аздараўленчага сектараў усіх інтэрнатаў.

Перад арганізатарамі стаяла мэта выявіць з удзельнікамі мерапрыемства ўмовы павышэння выніковасці і эфектыўнасці ў вырашэнні асноўных пытанняў жыццядзейнасці студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце.

Педагог-псіхолаг аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Ганна Паўлаўна Шывілька азнаёміла студэнтаў з тэхнікай правядзення мазгавога штурму і вызначыла правілы яго эфектыўнага выкарыстання ў дзейнасці студэнцкіх саветаў інтэрнатаў.

У ходзе гэтых заняткаў удзельнікі праявілі актыўнасць і прадэманстравалі навыкі канструктыўнага ўзаемадзеяння ў працэсе прыняцця калектыўных рашэнняў. Каманды інтэрнатаў прапанавалі пашырыць спектр формаў і метадаў у дзейнасці студсавета і распрацавалі планы мерапрыемстваў, якія яны паспрабуюць правесці па ўсіх арганізацыйна-метадычных патрабаваннях на працягу навучальнага года.

Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі мазгавога штурму змаглі абмяняцца вопытам падрыхтоўкі і правядзення розных мерапрыемстваў, арганізацыі быту ў інтэрнатах студэнцкага гарадка. Абсалютная большасць канстатавала наяўнасць у такой працы актыўнасці ўсіх прысутных, усе студэнты выказалі жаданне працягваць практыку такіх сустрэч.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца: