Майстар-клас «Інтэрактыўныя метады правядзення куратарскай гадзіны»

У «Школе куратара» 18 лістапада 2014 г. адбыўся чарговы майстар-клас «Інтэрактыўныя метады правядзення куратарскай гадзіны», у якім прынялі ўдзел куратары псіхолага-педагагічнага, сацыяльна-педагагічнага, гістарычнага, юрыдычнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў.

Куратарская гадзіна – самая распаўсюджаная форма зносін са студэнтамі. Чым больш шматстайная і яркая палітра арганізацыйных формаў выхаваўчай працы, тым лягчэй дасягаецца мэта і вырашаюцца пастаўленыя задачы. Прысутныя куратары змаглі апрабаваць трэнінгавыя практыкаванні, прапанаваныя куратарам псіхолага-педагагічнага факультэта Чубінашвілі Н.Г., накіраваныя на маральнае ўдасканаленне студэнтаў. А таксама сталі ўдзельнікамі форум-тэатра «Каштоўнасці» пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры педагогікі Крусь В.П.

Пераключэнне на творчае праяўленне адбывалася нялёгка, аднак поспех не прымусіў сябе чакаць. Пасля разыгрывання сцэнак з асабістага вопыту выкладчыцкай дзейнасці адбылося бурнае абмеркаванне культуры паводзін студэнтаў.

Пры падвядзенні вынікаў успомнілася меркаванне вядомага псіхолага Барыса Мікалаевіча Братуся: «Універсітэцкая адукацыя – шырокая аснова, але не канкрэтная спецыяльнасць. Універсітэт дае «матрыцу» культуры, а адукаваны чалавек з'яўляецца «люстэркам» і носьбітам культуры. Самы важны матыў – цікавасць да адукацыі».

Падзяліцца: