Конкурс творчых прац «Запрашаем у госці да нас»

26 лістапада 2014 года студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта (спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», «Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка») прынялі ўдзел у конкурсе творчых прац «Запрашаем у госці да нас» (у межах Года гасціннасці) пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры педагогікі пачатковага навучання Мельнічук І.А. і Чубінашвілі Н.Г. Конкурс творчых прац (плакаты, буклеты) арганізаваны ў межах мэтавай праграмы «Асоба. Грамадзянін. Патрыёт», якая рэалізуецца на кафедры педагогікі пачатковага навучання.

Падчас абароны творчых праектаў удзельнікі конкурсу расказалі пра памятныя мясціны г. Брэста і Брэсцкай вобласці, запрасілі наведаць в. Макраны, Дзівін, Скокі; музеі г. Кобрына, Драгічына, Пінска і інш. З асаблівай цікавасцю ўдзельнікі даведаліся пра некаторыя факты гісторыі і сучаснасці Туркменістана.

Журы адзначыла творчыя працы Лукашык А., Майшук М., Марчук Т., Дземянчук М., Несцярук А.

Падзяліцца: