«Караоке пачуццяў» працягнула «Тыдзень псіхалогіі»

26 лістапада ў фае корпуса №1 сабраліся самыя смелыя і таленавітыя аматары караоке. Студэнт 2 курса факультэта фізічнага выхавання Мікалай Вабішчэвіч пачаў інтэрактыўны перапынак, выканаўшы песню Піліпа Кіркорава «Жорсткае каханне».

Тэму кахання выбіралі і студэнткі іншых факультэтаў: Гаральчук Кацярына і Гайдукевіч Юлія (геаграфічны факультэт), Валашчук Людміла і Крупко Аляксандра (біялагічны факультэт), Мацулевіч Кацярына (фізіка-матэматычны факультэт). Студэнты выказалі пажаданне часцей арганізоўваць творчыя перапынкі.

Аддзел выхаваўчай працы

Падзяліцца: