Інстытут грамадскай думкі «Асоба. Соцыум. Здароўе»

25.11.2014 г. у навучальным корпусе №2 было праведзена мерапрыемства са студэнтамі псіхолага-педагагічнага і геаграфічнага факультэтаў: інстытут грамадскай думкі «Асоба. Соцыум. Здароўе». Яго арганізатарамі выступілі дацэнт кафедры псіхалогіі Даніленка Ала Віленаўна і выкладчык Севярын Аляксей Віктаравіч.

У праграму мерапрыемства ўваходзіла: рашэнне лагічных задач на тэму: «Асоба і здароўе», «Грамадства і здароўе» і інш., дыялог меркаванняў (выказванні ўдзельнікаў пра ролю соцыума, сацыяльнай сітуацыі развіцця на здароўі чалавека, пра ўплыў актыўнай пазіцыі асобы на захаванне і ўмацаванне здароўя). Былі ўдакладнены ўяўленні студэнтаў пра фактары, якія ўплываюць на здароўе чалавека, пра ролю грамадства і самой асобы ў захаванні і ўмацаванні здароўя чалавека.

Падзяліцца: